Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

22 Май 2014

Міхаіл Грабоўскі не дапаможа зборнай Беларусі ў чвэрцьфінальным матчы з хакеістамі Швецыі

Міхаіл Грабоўскі не дапаможа зборнай Беларусі ў чвэрцьфінальным матчы з хакеістамі Швецыі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міхаіл Грабоўскі не зможа выйсці на лёд у сённяшнім чвэрцьфінале чэмпіянату свету супраць шведаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з лідараў беларускай зборнай атрымаў траўму ў гульні з камандай Латвіі, пасля чаго прапусціў паядынак з расіянамі і вось цяпер, нягледзячы на ўсе намаганні ўрачоў, не згуляе і з дзеючымі чэмпіёнамі свету. У яго адсутнасць галоўны трэнер беларусаў Глен Хэнлан выставіў такі склад: Лаланд (Мезін); Дзянісаў - Явенка, Плат - Стась - Калюжны; Корабаў - Грабарэнка, С. Касціцын - Кітараў - А.Касціцын; Стасенка - Гатавец, Сцяпанаў - Осіпаў - Угараў; Яфіменка - Волкаў - Кавыршын; Караў.

Настаўнік шведскай зборнай Пер Мортс разлічвае на наступных хакеістаў: Нільсан (Ю.Эрыксан); Франсан - Экхальм, Ліндстрэм - Мелер - Бэклунд; Бурстрэм - Андэрсэн, Нюквіст - Ярнкрак - Класен; Эрыксан - Густафсан, Д.Эрыксан - Шогрэн - Х'ялмарсан; Даніэльсан - Лундквіст - Аксельсан; Нюгрэн, Расмусен.

Пераможца матчу Беларусь - Швецыя згуляе ў паўфінале з камандай Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі