Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Nov 2017

Беларускія тэнісісткі рыхтуюцца даць бой амерыканкам у фінале Кубка Федэрацыі

Беларускія тэнісісткі рыхтуюцца даць бой амерыканкам у фінале Кубка Федэрацыі8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісткі зборнай Беларусі рыхтуюцца даць сур'ёзны бой амерыканскай камандзе ў фінале Кубка Федэрацыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам капітан беларускай каманды Эдуард Дуброў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Арына СабаленкаСаперніцы ў беларусак вельмі сур'ёзныя - першы нумар зборнай ЗША Коко Вандэвеге ў канцы мінулага тыдня дайшла да фіналу на турніры ў Кітаі і ўвайшла ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу, а Слоан Стывенс займае 13-е месца. Шэлбі Роджэрс на 59-м радку, Элісан Рыске замыкае топ-70 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Хоць пазіцыі беларусак ніжэйшыя, у прыватнасці першы нумар каманды Арына Сабаленка 78-я, тэнісісткі рыхтуюцца да сустрэчы вельмі сур'ёзна і пастараюцца парадаваць балельшчыкаў добрай гульнёй, адзначыў капітан беларускай каманды.

Эдуард Дуброў Эдуард Дуброў падкрэсліў, што ўсе яго падапечныя ў добрай форме, у іх прыкметны прагрэс у параўнанні з папярэднімі сустрэчамі. Настрой і ў тэнісістак, і ва ўсіх, хто дапамагае ім у падрыхтоўцы, цудоўны, што ўсяляе ўпэўненасць перад гульнёй са зборнай ЗША. Гаворачы пра адсутнасць Вікторыі Азаранка, капітан сказаў, што яна тым не менш будзе падтрымліваць тэнісістак, а пазней пастараецца вярнуцца ў склад нацыянальнай зборнай і паспяхова выступаць на турнірах у 2018 годзе.

Беларускія тэнісісткі рыхтуюцца даць бой амерыканкам у фінале Кубка ФедэрацыіНа думку Эдуарда Дуброва, фаварытаў у маючым адбыцца фінале няма. "Каманды выходзяць на корт, іх падзяляе толькі сетка, фаварыт вызначыцца ў час гульні", - адзначыў ён.

Арына Сабаленка сказала, што вельмі хацелася б бачыць падтрымку з трыбун "Чыжоўка-Арэны" ў час матчу з амерыканкамі, гэта дапаможа згуляць паспяхова.

Аляксандра СасновічАляксандра Сасновіч падкрэсліла, што заўсёды рада гуляць за зборную краіны, атмасфера ў трэніровачным лагеры цудоўная. Таксама яна адзначыла, што заўсёды рада сустракацца з балельшчыкамі, фатаграфавацца з імі і спадзяецца, што гледачы дапамогуць камандзе паказаць добры тэніс.

Лідзія МарозаваЛідзія Марозава, якая вярнулася ў склад зборнай Беларусі пасля перапынку, прызналася, што вельмі рада быць зноў з сяброўкамі па нацыянальнай зборнай і пастараецца прадэманстраваць свае лепшыя якасці.

Беларускія тэнісісткі рыхтуюцца даць бой амерыканкам у фінале Кубка ФедэрацыіФінальны матч Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі ЗША і Беларусі пройдзе 11-12 лістапада на корце "Чыжоўка-Арэны". Паводле даных арганізатараў, на трыбунах чакаецца аншлаг - усе білеты прададзены ўжо.

Да гэтага тэнісныя зборныя Беларусі і ЗША ў Кубку Федэрацыі сустракаліся толькі аднойчы: у лютым 2012 года амерыканкі перамаглі на сваёй арэне з лікам 5:0. Зборная Беларусі ўпершыню прабілася ў фінал, а каманда ЗША 17 разоў станавілася пераможцай Кубка Федэрацыі.

Кубак Федэрацыі: Беларусь - ЗШАУ гэтым сезоне беларускія тэнісісткі па чарзе перамаглі ў Мінску саперніц з Нідэрландаў (4:1) і Швейцарыі (3:2), а амерыканкі дома перамаглі зборныя Германіі (4:0) і Чэхіі (3:2).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі