У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Жнв 2016

Бабруйск можа прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бабруйск, які ў 2017 годзе стане культурнай сталіцай Беларусі, можа таксама прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД. Аб гэтым паведаміў сёння міністр культуры Барыс Святлоў у час семінара ідэалагічнага актыву Беларусбанка, прысвечанага фарміраванню ў краіне культурнай прасторы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Барыс Святлоў, у прыватнасці, адзначыў, што гэты Год культуры стаў вельмі насычаным у плане цікавых мерапрыемстваў, а яго вынікі будуць падводзіцца ў снежні. Прыкладна ў гэты перыяд адбудзецца перадача ганаровага звання культурнай сталіцы Беларусі ад горада Маладзечна да Бабруйска, які, як было аб'яўлена ў маі, стане культурнай сталіцай будучага года. "Калі атрымаецца, то па рашэнні адпаведных структур, магчыма, Бабруйск стане ў наступным годзе і культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - заўважыў кіраўнік ведамства.

Сярод найбольш значных будучых мерапрыемстваў у сферы культуры ён назваў Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў Рагачове 4 верасня, а таксама Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", што па традыцыі праводзіцца ў лістападзе. Адной з найбольш важных падзей, якія адбыліся за 2016 год, міністр назваў прыняцце Кодэкса аб культуры, работа над якім вялася на працягу апошніх гадоў. На думку Барыса Святлова, кодэкс зроблены дастойна і як мае быць.

Праект "Культурная сталіца Беларусі" стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Потым эстафету перахапілі Гомель, Нясвіж, Гродна, Брэст. У бягучым годзе ганаровага статусу ўдастоена Маладзечна. Гэта дае магчымасць маштабна раскрыць патэнцыял горада, прыцягнуць увагу да яго гістарычнай спадчыны як з боку беларусаў, так і з боку замежных гасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс