У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
30 Чэр 2019

Цырымоніязакрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбылася 30 чэрвеня на мінскім стадыёне "Дынама"Маштабнае спартыўнае свята, якое праходзіла на працягу дзесяці дзён на 12 арэнах з удзелам атлетаў з 50 краін Еўропы, падышло да завяршэння. У час спаборніцтваў разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя. Беларускія атлеты (221 удзельнік) паказалі адзін з лепшых вынікаў у гісторыі выступлення на вялікіх міжнародных стартах – 69 медалёў, з іх 24 залатыя.

У цэнтры стадыёна была ўстаноўлена кампазіцыя Нацыянальнай бібліятэкі, на якую праецырава самыя яркія моманты праведзеных спаборніцтваў.

Цырымонія пачалася з выканання гімна Беларусі. Потым на арэне адбыўся парад сцягоў і атлетаў. Удзельнікі гульняў зрабілі ганаровы круг перад трыбунамі і занялі месца ў цэнтры арэны разам з валанцёрамі. Цэнтр стадыёна, як паведамлялася, на час цырымоніі стаў танцпляцоўкай.Беларуская група Auraвыканала кампазіцыю "Bright Year, Bright You!". Сцяг Беларусі на "Дынама" пранесла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Мінску Марына Літвінчук.

А потым на"Дынама" адбылося і ўшаноўванне валанцёраў, якое прайшло пад спецыяльна напісаную кампазіцыю "We Are the Lightу выкананні былога ўдзельніка групы Iron Maiden Тоні Мураі маладой беларускай спявачкі Хрысціны Святлічнай.

На завяршэнне вечара перад удзельнікамі і гасцямі Еўрапейскіх гульняў-2019 выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў і ўрачыстых мерапрыемстваў. Ён адрасаваў словы ўдзячнасці журналістам, якія эфектыўна асвятлялі ўсе падзеі, арбітрам – за сумленную працу і непрадузятае судзейства, валанцёрам, якія дапамагалі гасцям і спартсменам адчуваць сябе ў Беларусі гэтак жа ўтульна і камфортна. Прэзідэнт падзякаваў і ўсім балельшчыкам, чыя падтрымка натхняла ўдзельнікаў спаборніцтваў, зараджала іх верай у поспех і вяла да запаветных вяршынь.

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная