Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мацярынства ў Беларусі

Мацярынства ў Беларусі

Мацярынства ў Беларусі
14 Oct 2015

Нараджэнне дзяцей і шчасце мацярынства – каштоўнасці, якія не патрабуюць доказаў і тлумачэнняў. Але, несумненна, набываць іх значна лягчэй, калі даступны неабходная сацыяльная дапамога і высакакласная медыцына, гарантаваны правы, дзякуючы якім жанчына можа мець сям'ю і быць паспяховай у кар'еры... І ў Беларусі – краіне, якая імкнецца павялічыць насельніцтва і забяспечыць дэмаграфічную бяспеку, – ужо многія гады ахова мацярынства і дзяцінства, умацаванне традыцый сям'і і сацыяльная падтрымка з'яўляюцца найважнейшымі дзяржаўнымі прыярытэтамі.

Сёння аўтарытэтныя міжнародныя рэйтынгі прызнаюць поспехі ў гэтай сферы. У спісе краін са спрыяльнымі ўмовамі для мацярынства і нараджэння дзяцей Беларусь займае 25-ы радок сярод 179 дзяржаў свету і з'яўляецца лідарам у СНД. Паводле ацэнкі ААН, наша краіна на 53-й пазіцыі па ўзроўні чалавечага развіцця, СААЗ уключае Беларусь у топ-50 па вядзенні цяжарнасці і арганізацыі родаў кваліфікаваным медперсаналам. Па даступнасці медыцынскай дапамогі Беларусь дзеліць першае месца ў свеце з Канадай і Брунеем.

За апошнія дзесяць гадоў у краіне амаль у два разы скарацілася дзіцячая смяротнасць, і сёння гэта 3,5 праміле на 1000 нованароджаных – самы нізкі паказчык на прасторы СНД. Беларускія ўрачы бяруцца выходжваць маленькіх дзяцей, народжаных пасля 22 тыдняў цяжарнасці і вагой ад 500 грамаў. Акрамя таго, краіна ўваходзіць і ў лік лідараў па зніжэнні мацярынскай смяротнасці: за апошнія два гады трагічных выпадкаў не было зусім. Гэтыя поспехі беларускіх спецыялістаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў верасні агучыў на пленарным пасяджэнні Саміту ААН па ўстойлівым развіцці.

Штогод у Беларусі больш за 100 тысяч жанчын становяцца маці, што дае магчымасць апярэджваць многія еўрапейскія дзяржавы. На розных узроўнях у краіне падтрымліваюць сем'і з дзецьмі, шматдзетныя, апякунскія і прыёмныя сем'і. Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца сярод рэкардсменаў па працягласці аплатнага водпуску па цяжарнасці і родах (126 дзён) і дэкрэтнага водпуску, які дае магчымасць маці пры жаданні выхоўваць дзіця да трох гадоў дома (з выплатай дапамогi) і захоўваць сваё рабочае месца. З 2015 года яшчэ адным важкім дзяржаўным укладам у нараджэнне дзяцей стаў сямейны капітал – безнаяўны дэпазіт у памеры 10 тысяч долараў сем'ям, якія нарадзілі або ўсынавілі трэцяга або наступных дзяцей.

У рамках нацыянальнай дэмаграфічнай праграмы развіваюцца напрамкі "Нараджальнасць і рэпрадуктыўныя паводзіны", "Сям'я і дзяцінства", арганізуюцца шматлікія рэспубліканскія праекты і акцыі, прысвечаныя мацярынству і дзяцінству...

Толькі некаторыя кадры 2015 года, на якіх сфатаграфаваны маці і дзеці, знакавыя падзеі, мы сабралі ў галерэі, прысвечанай самаму кранальнаму святу – Дню маці, які адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка...

Шматдзетная маці Галіна Вінічэнка з горада Хойнікі ўдастоена ордэна Маці
Рэспубліканская акцыя "Белая Русь" – з любоўю да дзяцей"
Рэспубліканская акцыя "Белая Русь" – з любоўю да дзяцей"
У Гомелі нарадзіліся трайняты
Шматдзетныя сем'і атрымалі кватэры ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная