Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Jun 2015

Канферэнцыя з удзелам міністраў аховы здароўя 53 краін Еўрапейскага рэгіёна пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канферэнцыя з удзелам міністраў аховы здароўя 53 краін Еўрапейскага рэгіёна пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Богдан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Алены Богдан, Сусветная арганізацыя аховы здароўя высока ацэньвае і арганізацыю, і саму сістэму аказання меддапамогі ў Беларусі. Пацвярджэннем гэтай высокай ацэнкі з'яўляецца правядзенне ў кастрычніку міністэрскай канферэнцыі ў Беларусі, на якую запрашаюцца міністры аховы здароўя 53 краін, прадстаўнікі міжнародных агенцтваў і арганізацый, у тым ліку СААЗ, ЮНІСЕФ, ЮНЭЙДС, ПРААН, МАВР. "У тым ліку запрошана на канферэнцыю генеральны дырэктар СААЗ Маргарэт Чэн. Гэта дасць магчымасць не толькі выпрацаваць адзіныя падыходы ў далейшай палітыцы СААЗ у Еўрапейскім рэгіёне, але і паказаць вопыт Беларусі", - сказала прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Запланавана наведванне многіх рэспубліканскіх цэнтраў, медыцынскіх устаноў вышэйшай адукацыі, БелМАПА, паліклінік Мінска. "Пры жаданні мы гатовы ўсіх, хто захоча, завезці ў любую кропку рэспублікі і паказаць арганізацыю нашай медыцынскай дапамогі", - сказала начальнік галоўнага ўпраўлення.

Алена Богдан спынілася на задачах, якія сёння стаяць перад сістэмай аховы здароўя. Цяпер рыхтуецца 3-я нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі. Гаворачы аб папярэдніх выніках выканання 2-й такой праграмы, Алена Богдан адзначыла: "Нягледзячы на прагнозы дэмографаў аб тым, што мы падаем у дэмаграфічную яму, у краіне павялічваецца колькасць народжаных дзяцей. У 2014 годзе нараджальнасць склала 12,5 праміле". Натуральная страта насельніцтва з 2010 года знізілася ў 10 разоў. Павялічылася чаканая працягласць жыцця. З 2010 года яна вырасла больш чым на 2 гады і 10 месяцаў, што ў сусветным маштабе з'яўляецца добрым паказчыкам. Акрамя таго, дзіцячая смяротнасць у Беларусі ўжо на працягу шэрага гадоў знаходзіцца на ўзроўні 3,5 на 1 тыс. народжаных жывымі. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у свеце.

Па даступнасці медыцынскай дапамогі Беларусь займае першае месца ў свеце разам з Канадай і Брунеем. "Па якасці медыцынскай дапамогі мы апярэджваем краіны, у якіх дзяржаўнае фінансаванне на душу насельніцтва ў 3-4, а то і ў 10 разоў большае, чым у нашай рэспубліцы", - сказала Алена Богдан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі