Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Ліп 2014

Беларусь захоўвае лідарства сярод краін СНД па індэксе чалавечага развіцця

Беларусь захоўвае лідарства сярод краін СНД па індэксе чалавечага развіцця

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па індэксе чалавечага развіцця апярэджвае ўсе краіны СНД і займае 53-е месца сярод 187 краін свету. Такія звесткі змешчаны ў новай публікацыі ААН "Даклад аб чалавечым развіцці 2014", паведамляе БЕЛТА.

Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. У гэтай жа групе краін Расійская Федэрацыя - на 57-м месцы, Казахстан - на 70-м, Азербайджан - на 76-м, Украіна - на 83-м, Арменія - на 87-м. У трэцюю групу краін з сярэднім узроўнем чалавечага развіцця ўвайшлі Туркменістан (103-е месца), Малдова (114), Узбекістан (116), Кыргызстан (125), Таджыкістан (133).

Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года ў якасці незалежнага і эмпірычна абгрунтаванага аналізу тэндэнцый, прагрэсу і палітыкі ў галіне развіцця. Тэма апошняга даклада - "Забеспячэнне ўстойлівага прагрэсу чалавецтва: змяншэнне неабароненасці і фарміраванне жыццеўстойлівасці". У даследаванні падкрэсліваецца неабходнасць, з аднаго боку, садзейнічаць пашырэнню магчымасцей выбару, а з другога - абараняць дасягненні ў галіне чалавечага развіцця. У дакладзе адзначаецца важнасць выяўлення стойкіх відаў неабароненасці і барацьбы з імі шляхам фарміравання жыццеўстойлівасці, а таксама павышэння здольнасці людзей спраўляцца з узрушэннямі - фінансавымі, прыроднымі або іншымі.

Беларусь захоўвае лідарства сярод краін СНД па індэксе чалавечага развіцця

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі