Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Курорты Беларусі: НАРАЧАНСКІ КРАЙ

Курорты Беларусі: НАРАЧАНСКІ КРАЙ

Курорты Беларусі: НАРАЧАНСКІ КРАЙ
18 Жнв 2015

Нарачанскі край па праву называюць турыстычнай жамчужынай Беларусі. Дзіўнага хараства і чысціні прырода, дзясяткі "хрустальных" ледавіковых азёр, у тым ліку і самае вялікае ў краіне – Нарач, крыніцы мінеральных вод і лячэбных гразей, мяккі ўмераны клімат – усё гэта ператварыла тутэйшыя мясціны ў самы вялікі і вядомы курорт Беларусі.

На ўзбярэжжы Нарачы – у санаторыі і турыстычныя комплексы, кемпінгі і адасобленыя "дзікія" куткі – штогод прыязджаюць тысячы беларусаў і іншаземцаў. Згодна з апытаннямі, Нарачанскі курорт уваходзіць у топ самых папулярных на прасторы СНД. Знакамітая здраўніца плошчай 98 тысяч гектараў займае амаль 93% тэрыторыі нацыянальнага парка "Нарачанскі": госці могуць адпачыць на ўлонні некранутых ландшафтаў і ўбачыць абсалютна ўнікальныя выдатныя мясціны.

Апошнія гады дзякуючы маштабнай дзяржпраграме развіцця курортнай зоны Нарачанскі рэгіён змяняецца на вачах: маляўнічыя пейзажы беларускага Паазер'я дапаўняе сучасная інфраструктура. Тут мадэрнізаваны многія санаторыі і турыстычныя аб'екты, абноўлены комплекс атэляў і забаўляльны цэнтр, абсталяваны новыя экасцяжыны і распрацаваны экскурсійныя маршруты, створаны Парк рэдкіх раслін і захапляючы Сафары-парк, заснаваны незвычайны "Аптэкарскі сад" з плантацыямі духмяных лекавых раслін...

І сёння беларуская Нарач прываблівае ўсё больш турыстаў, якія жадаюць паправіць здароўе, атрымаўшы лепшае медыцынскае суправаджэнне. У санаторыях бальнеакліматычнага курорта прапаноўваюць дзясяткі працэдур з выкарыстаннем мінеральных вод і лячэбных гразей, абгортвання і аплікацыі, розныя віды масажу, лазні і саўны, комплексныя праграмы SPA

У дадатак да аздараўлення – мноства варыянтаў актыўнага і каларытнага беларускага адпачынку. Прагулкі на яхтах і лодках, сплавы на байдарках, палёты над возерам на верталёце, міні-падарожжы па экасцяжынах і экскурсійныя туры па навакольных выдатных мясцінах, дайвінг, рыбалка і паляванне, самабытныя этнаграфічныя комплексы і аграсядзібы, рэстараны і кафэ з нацыянальнай кухняй

СПА-цэнтр у санаторыі "Прыазёрны"
Санаторый "Белая Русь"
СПА-цэнтр у санаторыі "Белая Русь"
Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"
Курортны пасёлак Нарач
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная