Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Курорты Беларусі: НАРАЧАНСКІ КРАЙ

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр
18 Жнв 2015

У курортнай зоне Нарачы знаходзіцца і самы вядомы дзіцячы цэнтр "Зубраня", які яшчэ ў часы Савецкага Саюза ўваходзіў у спіс галоўных дзіцячых лагераў краіны нараўне з "Арлянём", "Артэкам", "Акіянам". У сучаснай Беларусі гэта самы вялікі комплекс для адпачынку і аздараўлення дзяцей – цудоўна аснашчаны, у якім прапануюцца вучэбна-аздараўленчыя праграмы з улікам прыродна-кліматычных умоў курорта.

Толькі летам на кожную з пяці змен у "Зубраня" прыязджае каля тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Акрамя беларусаў апошнія гады тут адпачывалі дзеці з больш як 40 краін свету.

У 2014 годзе "Зубраня" адзначыла 45-годдзе. Сёння комплекс аб'ядноўвае сем жылых карпусоў ("Блакітны востраў", "Лясны дом", "Азёрны прычал", "Сонечны горад", "Зорны свет, "Зялёная паляна", "Радужны"), медыцынскі корпус, школу, гульнявы павільён, дом творчасці, стадыёны, спартыўныя залы і пляцоўкі, тэнісны корт, басейн, пляж на беразе Нарачы…

СПА-цэнтр у санаторыі "Прыазёрны"
Санаторый "Белая Русь"
СПА-цэнтр у санаторыі "Белая Русь"
Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"
Курортны пасёлак Нарач
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная