Аднайменную з возерам назву мае адзіны ў Беларусі курортны пасёлак, утвораны ў 1964 годзе на месцы старадаўніх рыбацкіх вёсак Купа, Урлікі і Сцепянёва. У яго цэнтры – гасцінічны комплекс і забаўляльны цэнтр, рэстаран, кафэ, магазіны, адміністрацыя нацыянальнага парку. Тут жа – на беразе возера – знаходзяцца знакамітыя нарачанскія санаторыі.