Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта ўручаны выдатным беларусам

Прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта ўручаны выдатным беларусам

Прэміі
12 Стд 2016

На святочным календары студзеня адзін дзень у жыцці сучаснай Беларусі вылучае асаблівая традыцыя. Кожны год на галоўнай сцэне Палаца Рэспублікі ў Мінску ўшаноўваюць людзей, якія сваім талентам і неабыякавым стаўленнем да справы ўносяць уклад у духоўнае развіццё нацыі, захаванне і прымнажэнне культурнай спадчыны. У пачатку 2016-га гэта цырымонія атрымалася яшчэ больш сімвалічнай: менавіта яна адкрыла Год культуры, які будзе напоўнены знакавымі мерапрыемствамі, творчымі юбілеямі і яркімі падзеямі.

Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама ўзнагароды ад імя кіраўніка дзяржавы "Беларускі спартыўны Алімп" сабрала лаўрэатаў 2015 года і шматлікіх гасцей 12 студзеня.

Заснаваная кіраўніком дзяржавы ў 1997 годзе, сёння прэмія "За духоўнае адраджэнне" з'яўляецца адной з самых прэстыжных у краіне. Сярод яе ўладальнікаў – дзеячы культуры і мастацтва, вучоныя, педагогі, урачы, свяшчэннаслужыцелі, сацыяльныя работнікі: за шматгадовую гісторыю ўзнагароды ўдастоены больш за 90 чалавек і калектываў.

У пяцёрцы лаўрэатаў 2015 года – галоўная скарбніца краіны Нацыянальны мастацкі музей і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Маці і дзіця", стваральнікі ўнікальнай кнігі-рэквіема "Жыць і помніць", служыцель праваслаўнай царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін і настаяцель каталіцкага прыхода з самага паўночнага раёна Беларусі Часлаў Курэчка.

Спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва ўдастоены 10 лаўрэатаў. Сярод іх – калектывы любімых публікай Вялікага тэатра Беларусі, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага і Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі і Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўзнагароду з рук Прэзідэнта атрымалі вучоныя-фізікі Сяргей Гінак, Леанід Танін і Павел Апанасевіч, якія ствараюць аптычныя копіі нацыянальных святынь, адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" скульптар Канстанцін Касцючэнка, жывапісец Анатоль Кузняцоў і малады мастак-манументаліст Антон Бельскі, дзіцячы ўзорны ансамбль "Аношкаўскія музыканты"...

Героі самай хвалюючай цырымоніі года і фотарасказ аб справах, якім лаўрэаты высокіх узнагарод прысвячаюць жыццё, у рэпартажы...

Цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій Прэзідэнта
Цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій Прэзідэнта
Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі стаў лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне"
Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі стаў лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне"
Прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта ўручаны выдатным беларусам
1 2 3 4 5      Наступная