Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мінск у чаканні Новага года-2018: галоўная ёлка Беларусі і агні вялікага горада

Ёлка на Кастрычніцкай плошчы

Ёлка на Кастрычніцкай плошчы
14 Снж 2017

Чароўны, прыгожы, хвалюючы – пераднавагодні настрой ахапіў увесь свет, і Мінск, вядома ж, не выключэнне. Вечарам 14 снежня сталіца Беларусі запаліла святочныя агні: роўна ў 18.00 зазіхацела  галоўная ёлка краіны і яшчэ 17 гарадскіх зялёных прыгажунь, а па галоўных праспектах пабеглі пералівы навагодняй ілюмінацыі.

З гэтага вечара мігценне тысяч яркіх лямпачак па ўсім горадзе – каля ёлак, на калядных кірмашах і магістралях – кожны дзень у ранішняй і вячэрняй цемры. А ў галоўныя святочныя даты: з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня, з 6 на 7 студзеня і з 13 на 14 студзеня – агні не выключацца ўсю ноч.

Гісторыя галоўнай ёлкі краіны – зялёнай прыгажуні на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску – бярэ свой адлік з пачатку трэцяга тысячагоддзя. Мінчане і госці сталіцы з хваляваннем сустракалі новы 2001-ы год каля прыгожай 30-метровай "жывой" елкі, якая прыбыла з Белавежскай пушчы. Праз тры гады менавіта ў гэтым нацыянальным парку адкрылася рэзідэнцыя галоўнага беларускага Дзеда Мароза, якога сёння турыстычныя рэйтынгі называюць самым папулярным у СНД. Дарэчы, у Мінску ў навагодняга чараўніка таксама ёсць свой дом – у парку Горкага: прымаць юных і дарослых гасцей ён пачне ўжо 22 снежня.

Пераднавагоднія дні ў Мінску поўныя святочных сюрпрызаў: касмічная рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў планетарыі, калядны цуд – Віфлеемскі агонь – у архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Панны Марыі, маляўнічае навагодняе музычнае феерверк-шоу і многае-многае іншае...

Прагуляцца па святочным горадзе, паглядзець на навагоднюю ёлку, якая зіхаціць агнямі, сагрэцца духмяным чаем або глінтвейнам на калядным кірмашы, – стварыць казачны настрой напярэдадні новага, 2018 года, так проста!

Ёлка на Кастрычніцкай плошчы
Ёлка на Кастрычніцкай плошчы
Ёлка на Кастрычніцкай плошчы
Ёлка на Кастрычніцкай плошчы
Навагодняя ілюмінацыя ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3