Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Брэст адсвяткаваў Дзень горада-2016

Брэст адсвяткаваў Дзень горада-2016

Брэст адсвяткаваў Дзень горада-2016
1 Жнв 2016

Беларускі Брэст вядомы ўсяму свету дзякуючы гераічнай абароне ў гады Вялікай Айчыннай вайны: у 1941-м галоўная цытадэль краіны Брэсцкая крэпасць – першай прыняла ўдар фашысцкіх захопнікаў і трымалася на працягу рэкордных 28 дзён. У памяць аб трагічным мінулым Днём горада лічыцца дата яго вызвалення ў 1944 годзе – 28 ліпеня.

Па традыцыі напярэдадні святкавання Дня горада адбыліся мітынгі і цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манументаў, заснаваных у памяць аб подзвігу абаронцаў радзімы, сярод якіх легендарны мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і помнік "Вызваленне" на плошчы Свабоды.

Галоўныя ўрачыстасці, прысвечаныя любімаму гораду, разгарнуліся ў самым цэнтры: цырымонія адкрыцця каля манумента 1000-годдзю Брэста (а гэты грандыёзны юбілей горад будзе адзначаць у 2019-м), тэатралізаванае шэсце, спартыўныя спаборніцтвы, канцэртныя праграмы беларускіх зорак і творчых калектываў, велапарад на шпільках...

Завяршылася свята гала-канцэртам "З днём нараджэння, Брэст!" пры ўдзеле ўкраінскай дзівы Ані Лорак і феерверкам над вяслярным каналам.

Брэст адсвяткаваў Дзень горада-2016
Карнавал "Зорны млын" у Брэсце
Брэст адсвяткаваў Дзень горада-2016
"Велопарад на шпільках" у Брэсце
"Велопарад на шпільках" у Брэсце
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная