Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Врс 2017

Вучэнне Беларусі і Расіі "Захад-2017" завяршаецца сёння

Вучэнне Беларусі і Расіі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017", асноўныя дзеянні якога разгортваюцца на тэрыторыі Беларусі, завяршаецца сёння, паведамляе БЕЛТА.

Асноўная ўвага ў гэты дзень будзе ўдзелена 227 агульнавайсковаму палігону Барысаўскі. Плануецца, што за адным з галоўных эпізодаў вучэння тут будзе назіраць Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка. На палігоне чакаецца таксама прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага камандавання Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур - Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, а таксама замежных наглядальнікаў і дыпламатаў. З агляднай пляцоўкі Прэзідэнт ацэніць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння войскаў (сіл) пры вядзенні абарончага бою.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" пачалося 14 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно пройдзе на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Пры вызначэнні задумы вучэння "Захад-2017" улічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту сучасных узброеных канфліктаў. У аснову задумы пакладзены варыянт узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаны з узрастаннем актыўнасці незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных сепаратысцкіх і тэрарыстычных арганізацый, якія маюць знешнюю падтрымку. Пры гэтым проціборствуючыя бакі ўмоўна размешчаны ў межах рэальных граніц Беларусі: з аднаго боку - "Паўночныя", якія ўключаюць Саюзную дзяржаву, з другога - "Заходнія" - кааліцыя зацікаўленых дзяржаў.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Беларусь запрасіла для назірання за вучэннем прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі - усяго больш за 80 чалавек. На вучэнне прыедуць і ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

Ход вучэння шырока асвятлеяцца ў СМІ. Вялікую зацікаўленасць у асвятленні вучэнняў выказалі замежныя медыя. У адрас беларускага боку паступіла беспрэцэдэнтная колькасць зваротаў з просьбай аб акрэдытацыі - каля 270. Заяўкі атрыманы ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх краін-суседзяў, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Вучэнні будуць асвятляць і журналісты з Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі