Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Sep 2017

Лукашэнка будзе назіраць за вучэннем "Захад-2017" 20 верасня на палігоне пад Барысавам

Лукашэнка будзе назіраць за вучэннем

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка 20 верасня прыме ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы будзе назіраць за адным з галоўных эпізодаў праводзімага вучэння на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі). Акрамя Прэзідэнта на палігоне чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага камандавання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур - Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, а таксама замежных наглядальнікаў і дыпламатаў.

З агляднай пляцоўкі Прэзідэнт ацэніць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння войскаў (сіл) пры вядзенні абарончага бою.

Вучэнне "Захад-2017"Вучэнне "Захад-2017" праводзіцца да 20 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі вучэнне праходзіць на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Вучэнне "Захад-2017"Беларускім бокам запрошаны некалькі дзясяткаў наглядальнікаў, у тым ліку ад узброеных сіл Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Украіны, Швецыі і Эстоніі, а таксама міжнародных арганізацый, такіх як ААН, АБСЕ, НАТА, Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, інтэграцыйных структур - Сакратарыята АДКБ, Аб'яднанага штаба АДКБ, Сакратарыята Савета міністраў абароны СНД, Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, Саюзнай дзяржавы. Запрашэнні атрымалі і прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Беларусі.

Паводле інфармацыі, агучанай МЗС Беларусі 14 верасня, для асвятлення вучэння знешнепалітычнае ведамства акрэдытавала 273 замежных журналістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі