Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Сак 2015

"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня


18 сакавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня). Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", дырэктар ДУ "Цэнтр культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнай фестывальнай падзеяй, вакол якой сфарміравана праграма, стане конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015", адбудзецца таксама дзіцячы музычны конкурс. Сёлета ў ім прымуць удзел па адным прадстаўніку ад Беларусі, Украіны і Расіі (раней гэтыя краіны прадстаўлялі па два ўдзельнікі). Старшынёй журы конкурсу юных вакалістаў будзе спявак, кампазітар народны артыст Расіі Дзмітрый Малікаў.

Фірменны стыль XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Асноўныя тэмы фестывалю будуць звязаны з ключавымі для Беларусі падзеямі 2015 года - 70-годдзем Вялікай Перамогі і Годам моладзі. Дзень адкрыцця фестывалю плануецца сумясціць з Днём моладзі і масавымі вулічнымі тэатралізаванымі акцыямі.

У праграме фестывалю - канцэрты зорак эстрады і гумару, праект "Зоркі "Шансон-ТБ", праграма "Песня застаецца з чалавекам" з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, канцэртныя і забаўляльныя праграмы для моладзі ("Залаты хіт: учора, сёння, заўтра", "Рок-панарама", праекты БРСМ у рамках Дня моладзі і інш.), праекты "Тэатральныя сустрэчы" (Беларусь, Латвія, Расія) і "Фестываль без межаў".

Выставачная праграма форуму мастацтваў аб'яднае розныя праекты, у тым ліку будзе прадстаўлена дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Індыі.

Працягваючы традыцыю супрацоўніцтва з фестывалямі розных краін, у 2015 годзе ў Віцебску плануецца правесці міжнародную канферэнцыю "Фестывальны рух. Традыцыі і інавацыі" з удзелам арганізатараў фестываляў з розных краін і пасяджэнне савета Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ). На пасяджэнні плануецца заснаваць спецыяльны прыз САФ для штогадовага заахвочвання аднаго з удзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі