Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Apr 2018

Лукашэнка падкрэслівае важнасць актыўнай ролі дзяржавы ў медыясферы

Лукашэнка падкрэслівае важнасць актыўнай ролі дзяржавы ў медыясферы

10 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што дзяржава абавязкова павінна ўдзяляць увагу сродкам масавай інфармацыі, падтрымліваць іх. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"СМІ - гэта святое. І калі дзяржава можа трымаць у руках гэтыя СМІ - фінансуючы, падтрымліваючы і іншае, асабліва электронныя, - дзяржава гэта павінна рабіць. Гэта вельмі дзяржаўная справа. А калі прыватныя, то мы павінны так дамовіцца з прыватнікам, каб ён абавязкова выконваў сваю дамоўленасць", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што СМІ могуць як стварыць і падняць дзяржаву, так і ў міг яе разбурыць. "А калі мы дзяржаўнікі, мы павінны берагчы нашу дзяржаву. Іншага ў нас не будзе. І каштоўнасць наша будзе, нашага пакалення, калі мы ўмацуем сваю дзяржаву і дзецям перададзім", - адзначыў беларускі лідар.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў тэлеканалаў, кіраўнік дзяржавы заклікаў і далей удасканальваць работу ў гэтым напрамку. Пры гэтым Прэзідэнт расказаў, што глядзіць на гэту работу ў тым ліку прафесійным поглядам, грунтуючыся на асабістым вопыце. "Я гляджу шмат каналаў, параўноўваю гэта ўсё. Некалі я гаварыў, што ў студэнцкія гады захапляўся фатаграфіяй і быў нават загадчыкам фоталабараторыі ў студэнцкія часы", - сказаў Прэзідэнт.

"Якасць ужо лепшая. Журналісты ў нас добрыя, шчырыя. Гэта дакладна, - адзначыў беларускі лідар. - Рабіце добрае тэлебачанне. У нас ёсць аснова для гэтага. І рабіце так, каб вас людзі бачылі, цанілі і паважалі. А для гэтага ў вас адна якасць павінна быць - сумленнасць і справядлівасць. Тэлебачанне павінна быць сумленным, каб яно адлюстроўвала жыццё", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка аб ролі СМІ: не факт, што ядзерная зброя больш магутная

Паводле яго слоў, у гэтых умовах галоўная задача, якую ставіць час, - гэта барацьба за розумы і душы людзей. "Калі мы не авалодаем розумамі і душамі беларусаў, мы суверэнную і незалежную краіну ў такім класічным выглядзе ніколі не пабудуем"...

Лукашэнка заклікаў СМІ не адступаць ад маральных прынцыпаў, дзейнічаць шчыра і сумленна

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што СМІ, як бы гэта цяжка і складана ні было, трэба захоўваць аб'ектыўнасць. Беларусы прадаўжаюць будаўніцтва сваёй дзяржавы, і на гэтым шляху важна захоўваць маральныя прынцыпы...

Лукашэнка арыентуе беларускія СМІ на сучасныя формы работы

"Неабходнасць гэтай шчырай размовы наспела даўно. Падставай для сённяшняга мерапрыемства стаў пачатак новага этапу ў вашай дзейнасці. Далей працаваць па-старому нельга"...

"Зрабіце тэлебачанне лепшым" - Лукашэнка заявіў аб жаданні глядзець толькі беларускія каналы

Аляксандр Лукашэнка таксама асабліва адзначыў, што беларускія журналісты ў няпростыя гады змаглі захаваць унутраны стрыжань. "Я лічу, што ў свеце вы лепшыя. І не страцьце гэта"...

У Беларусі з'явіцца медыяцэнтр для асноўных тэлеканалаў

Падобны медыяцэнтр функцыянуе, напрыклад, у Астане. Ён уяўляе сабой адзіную тэхналагічную пляцоўку для забеспячэння якаснага вяшчання ўсіх нацыянальных медыя, якая створана ў мэтах аптымізацыі і мадэрнізацыі тэлерадыёвытворчасці...

Лукашэнка: беларускія каналы павінны вяшчаць на ўласнай платформе

"Платформы гэтыя павінны быць беларускімі. Гэта не значыць, што мы дрэнна ставімся да Эрнста (генеральны дырэктар расійскага "Першага канала" Канстанцін Эрнст. - Заўвага БЕЛТА), не. Ён нармальны, творчы добры чалавек, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але гэта павінна быць наша"...

Лукашэнка: задача новага закона аб СМІ - абараніць людзей ад дэструктыўнай інфармацыі

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння ўсё больш запатрабаванай становіцца якасная журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, дакладнымі фактамі, глыбокай аналітыкай. "Абудзіць цікавасць, утрымаць чытачоў, гледачоў - гэта ваша задача"...

Лукашэнка: без працы ніякі рынак не выратуе

"Мы будуем сваю краіну. Не трэба бегчы за Расіяй у тым ліку па гайдараўскіх рэформах. Калі б мы па гэтай шокавай тэрапіі прайшлі, краіны сёння не было б"...

Лукашэнка: кіраўнікі ведамстваў павінны публічна агучваць свае пазіцыі і каменціраваць важныя падзеі

"Гэта ненармальна, калі Прэзідэнт гаворыць больш за міністра па яго тэме", - заўважыў кіраўнік дзяржавы...

Лукашэнка: чыноўніка, які не размаўляе з журналістам, мы заменім

Прэзідэнт адзначыў, што часам з-за няўмення чыноўнікаў пракаменціраваць нейкую праблемную сітуацыю гэта даводзіцца рабіць кіраўніку дзяржавы, каб "расхлёбваць гэты бруд"...

Лукашэнка не выключае перадачы часткі функцый ад Прэзідэнта іншым галінам улады

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што момант для змянення Канстытуцыі яшчэ не настаў. "Ведаю дакладна, што гэты момант яшчэ не настаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы...

Лукашэнка аб прыватнай уласнасці: сваё заўсёды больш эфектыўнае, чым калгаснае

"У нас няма вось гэтай эйфарыі наконт прыватнай уласнасці. Вы хочаце, каб за адну ноч была прыватная ўласнасць замест дзяржаўнай? Гэта сістэмныя змяненні. Але нідзе не напісалі канкрэтна, што за сістэмныя змяненні"...

Лукашэнка: Беларусь павінна заставацца краінай зімовых відаў спорту

"Справа ў тым, што прайшла Алімпіяда і ў зімовых відах спорту пачынаецца новы цыкл. І гэта цяпер актуальна, важна. Гэта мы яшчэ не забылі: і перамогі, і недахопы, якія ёсць"...

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі