Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Apr 2018

Лукашэнка аб ролі СМІ: не факт, што ядзерная зброя больш магутная

Лукашэнка аб ролі СМІ: не факт, што ядзерная зброя больш магутная

10 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ролю СМІ ў сучасным свеце, дзе на першы план выходзяць не ўзброеныя сутыкненні, а інфармацыйныя войны. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сродкі масавай інфармацыі адным ударам могуць падмяць так, што становіцца страшна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Менавіта інфармацыйныя войны сталі адметнай рысай XXI стагоддзя. Сродкі масавай інфармацыі ператварылі ў зброю. І, ведаеце, гэта зброя больш магутная, чым ядзерная. Таму што малы зарад у выглядзе нейкай навіны імгненна ахоплівае ўсю планету. І па сіле знішчальнага ўздзеяння, не факт, што ядзерная зброя больш магутная", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у гэтых умовах галоўная задача, якую ставіць час, - гэта барацьба за розумы і душы людзей. "Калі мы не авалодаем розумамі і душамі беларусаў, мы суверэнную і незалежную краіну ў такім класічным выглядзе ніколі не пабудуем", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт адзначыў, наколькі насычана інфармацыйная прастора. "Прэса, тэлебачанне, інтэрнэт паглынаюць наш час і запаўняюць свядомасць. Любая інфармацыя распаўсюджваецца са скорасцю гуку. І пазітыўная, і негатыўная. І ўсё гэта ператварылася сёння ў інфармацыйную вайну. І мы гэта бачым паўсюдна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь - выключна мірная краіна. "Ніякая агрэсія ніколі не будзе зыходзіць з нашай зямлі. Але і ў крыўду мы сябе не павінны даваць як у ваенных, так і ў інфармацыйных адносінах. Гарачай вайны быць не можа сёння. Усё пачынаецца з вас. На пярэдні план выходзіце вы - журналісты. Ваша задача - фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб'ектыўную падачу матэрыялу, шчыры і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі