Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Крс 2015

Лукашэнка: Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальная дата ў агульнай гісторыі і яркі сімвал братэрства

2 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. У Саюзнай дзяржавы ёсць трывалая аснова - багатая духоўная і культурная спадчына, маштабны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва, разгалінаваныя міжасобасныя сувязі, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівасць сённяшняга свята ў тым, што яно адзначаецца напярэдадні лёсавызначальнай даты - 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта тады ў жорсткіх баях савецкі народ адстаяў свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і вызваліў ад фашысцкага рабства ўсю Еўропу".

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў: "Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваем і перадаём нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў. Разам стараемся процістаяць прымаемым апошнім часам спробам фальсіфікацыі гісторыі і прыніжэння значнасці іх беспрэцэдэнтнага подзвігу. Гісторыя неаднаразова даказвала - толькі разам мы можам дастойна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць".

Амаль 20 гадоў мінула з моманту падпісання першага беларуска-расійскага інтэграцыйнага дагавора. "Гэта быў часам складаны, але вельмі плённы і багаты на добрыя справы перыяд. Прыемна таксама, што саюзны праект даў штуршок іншым інтэграцыйным працэсам - з пачатку бягучага года запрацаваў Еўразійскі эканамічны саюз", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў нашых краін ёсць безумоўнае разуменне неабходнасці далейшага развіцця саюзнага будаўніцтва і, самае галоўнае, бачанне яго перспектыў. Упэўнены, што непарушная дружба, узаемны давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расіян галоўнымі арыенцірамі на выбраным шляху.

Прэзідэнт пажадаў усім, хто жыве ў нашым агульным доме, мірнага неба над галавой, плённай працы, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, дасягнення пастаўленых мэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі