Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Жнв 2015

Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Нідэрландаў правялі кансультацыі ў Мінску

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Каралеўства Нідэрландаў адбыліся 4 жніўня ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага парадку дня супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў, разгледзелі тэматыку актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама па лініі Беларусь-ЕС", - падкрэслілі ў МЗС. Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы знешнепалітычнага ведамства Яўген Вараб'ёў, нідэрландскі - намеснік генеральнага дырэктара па еўрапейскіх справах, дырэктар дэпартамента Еўропы МЗС Дафні Бергсма.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча нідэрландскай дэлегацыі з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі