Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Снж 2016

Жарко назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі

Васіль Жарко назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі29 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Васіль Жарко назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што сярод шэрага кандыдатур выбраў на гэту пасаду менавіта Васіля Жарко па многіх прычынах. "Сапраўды, ёсць у вашай галіне сур'ёзныя поспехі. Але і вялікая колькасць недахопаў, якімі вам давядзецца займацца і на пасадзе віцэ-прэм'ера. Яшчэ я выбраў таму, што вы ў нас міністр ужо з велізарным вопытам. Напэўна, ніхто не затрымліваўся столькі на міністэрскай пасадзе. Гэта сведчыць аб тым, што вы мелі вялікія задачы, якія трэба было вырашаць, і іх вырашалі. Калі б вы іх не вырашалі, вы б міністрам не былі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сацыяльная сфера, якую будзе курыраваць Васіль Жарко, у тым ліку ўваходзіць у зону адказнасці і кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. "Таму што там і адукацыя, і ахова здароўя, і спорт. А гэта - ідэалогія, пытаннямі якой займаецца Адміністрацыя Прэзідэнта. Будзеце несці адказнасць і разам у гэтым напрамку працаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама абазначыў некаторыя задачы, над вырашэннем якіх давядзецца працаваць новаму віцэ-прэм'еру.

"У адукацыі мы падышлі да таго, што нам трэба ўдасканальваць, наводзіць парадак у школе. Нам трэба глядзець па ВНУ, пачынаючы ад уступных экзаменаў. Мы даволі шмат і доўга прапрацавалі з цэнтралізаваным тэсціраваннем і гэтак далей. Ёсць пэўныя нараканні. Мы іх павінны ўлічыць", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, наперадзе сур'ёзная работа і ў сферы спорту, дзе пры адносна вялікіх затратах адсутнічаюць чаканыя вынікі.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб даручэнні па дасягненні ў 2017 годзе ўзроўню сярэдняй зарплаты ў краіне $500. "А гэта ваша Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, - адзначыў ён. - Зарплата ў людзей у сувязі з гэтымі эканамічнымі перапетыямі невысокая. Яе трэба паднімаць, чаго б нам ні каштавала".

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што Васіль Жарко зможа з'яднаць і арганізаваць людзей на вырашэнне гэтых і іншых задач у развіцці сацыяльнай сферы. "І мая вам парада: ні ў якім разе вы не павінны быць добрым дзядзькам для некага", - дадаў беларускі лідар.

Прадстаўляючы кандыдатуру Васіля Жарко, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла, што на ўсіх участках прафесійнай дзейнасці ён зарэкамендаваў сябе кампетэнтным і ініцыятыўным кіраўніком. Узначальваючы сістэму аховы здароўя больш як 10 гадоў, Васіль Жарко правёў значную работу, што дало магчымасць вывесці гэту галіну на сусветны ўзровень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі