Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Снж 2017

Законапраект аб лібералізацыі адміністрацыйнай адказнасці для бізнесу прыняты ў другім чытанні

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з ключавых задач законапраекта - лібералізацыя адміністрацыйнай адказнасці ў эканамічнай сферы, растлумачыў, прадстаўляючы дакумент у Авальнай зале, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч.

Так, законапраект прадугледжвае зніжэнне штрафаў для прадпрымальнікаў-парушальнікаў. У дачыненні да іх будзе шырэй прымяняцца такая санкцыя, як папярэджанне. Істотна скарачаецца сфера прымянення канфіскацыі. Абавязковая захоўваецца толькі адносна забароненых да абароту рэчаў, адзначыў парламентарый.

Уводзіцца магчымасць частковай канфіскацыі даходу, а не ўсёй сумы. Акрамя таго, законапраект пашырае пералік падстаў для таго, каб вызваліць прадпрымальніка ад адказнасці, калі ён устараніў свае парушэнні.

Як паведамлялася, у 14 нормах канфіскацыя замяняецца штрафам, памер якога вызначаецца ў працэнтных адносінах да кошту прадмета правапарушэння. За розныя віды правапарушэнняў максімальны памер штрафу будзе складаць ад 10 працэнтаў да 50 працэнтаў ад кошту прадмета правапарушэння. Акрамя таго, у 7 нормах абавязковая канфіскацыя будзе прымяняцца па рашэнні суда. Яшчэ у 4 нормах устанаўліваецца магчымасць частковай канфіскацыі даходу, а не ўсёй яго сумы.

Штрафы зніжаюцца па 45 складах адміністрацыйных правапарушэнняў, пашыраецца магчымасць прымянення альтэрнатыўнай штрафу меры адміністрацыйнага спагнання (такой як папярэджанне). Папярэджанне ўводзіцца ў 21 норму аб адказнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі