Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Снж 2025

"З іх патрабуем, а яны тыднямі чакаюць..." Лукашэнка нагадаў аб задачы забяспечыць якасць меддапамогі ў вёсцы


Фота з архiва

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе этапы медыцынскай дапамогі людзям - ад ранняга выяўлення хваробы, комплекснага лячэння да рэабілітацыі - павінны выконвацца ў аптымальныя тэрміны незалежна ад узросту і месца пражывання чалавека, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хлеб у сялян патрабуем, у вяскоўцаў, а яны тыднямі чакаюць то кансультацыі спецыяліста, то дыягнастычных даследаванняў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў развіццё аховы здароўя ўкладваюцца вялізныя рэсурсы. Пастаянна адкрываюцца новыя аб'екты, праводзіцца рамонт медыцынскіх устаноў, закупляецца сучаснае медабсталяванне.

У міжраённых цэнтрах праводзяцца аперацыі, якія раней выконваліся толькі ў РНПЦ або ў абласных бальніцах. У глыбінку прыязджаюць сучасныя перасовачныя фельчарска-акушэрскія пункты. Прычым многія з іх айчыннай вытворчасці.

"Умеем і можам усё. Але не заўсёды ўсё робім", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ўмовы для работы медыкаў створаны, зарплату ўрачам паднялі, як яны патрабавалі. Але трапіць да патрэбнага спецыяліста часта праблема, асабліва ў малых раёнах і ў вёсцы.

Разам з тым Прэзідэнт нагадаў, што ў краіне чатыры медыцынскія ВНУ - выпускнікоў для такой кампактнай краіны, як Беларусь, дастатковая колькасць. "А кадраў усё роўна не хапае. Ці хапае?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі на 10 тыс. чалавек насельніцтва значна больш практыкуючых урачоў, чым у Еўрасаюзе.

Кадравае пытанне ў краіне вырашаюць за кошт інтэрнаў і маладых спецыялістаў, але яны не затрымліваюцца, звярнуў увагу Прэзідэнт і задаў пытанне ўсім адказным, ці разумеюць яны самі, што адбываецца ў галіне.

Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца ў гэтым пытанні сумесна ўраду і кіраўнікам мясцовых органаў улады, звярнуўшы ўвагу на існаванне пастаяннай рабочай групы па медыцыне.

"Яшчэ раз звяртаю вашу ўвагу на тое, што ўсе этапы меддапамогі людзям - ад ранняга выяўлення хваробы, комплекснага лячэння да рэабілітацыі - павінны выконвацца ў аптымальныя тэрміны незалежна ад узросту і месца пражывання чалавека", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Таксама ён заўважыў, што нядаўна вышэйшыя службовыя асобы прыслалі пісьмо з прапановай усіх дыпламатычных работнікаў паставіць на ўлік у Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.

"Сумленне ў вас ёсць? Чаго вы цягнецеся ў гэту бальніцу? Яна ўжо даўно не самая лепшая ў краіне. У нас шмат такіх шпіталяў", - пракаменціраваў кіраўнік дзяржавы, заўважыўшы, што некаторыя лічаць, што "там, дзе Прэзідэнт, там добра".

Прэзідэнт расказаў, што не лечыцца ў гэтай бальніцы. "Ды Гасподзь з вамі, я там не лячуся, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуй Богу, яшчэ пакуль Гасподзь мяне ўбярог ад гэтай бальніцы. Я там не валяюся. Супакойцеся".

"І потым. А простым людзям як?" - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі