У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Стд 2020

Візіт дзяржсакратара ЗША ў Беларусь адкладаецца

Візіт дзяржсакратара ЗША ў Беларусь адкладаецца

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь адкладаецца. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"Гэта так. У сувязі з сітуацыяй з пасольствам ЗША ў Іраку дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа ў бліжэйшы час будзе вымушаны знаходзіцца ў Вашынгтоне. У сувязі з гэтым рэалізацыя шэрага мерапрыемстваў, у тым ліку запланаванага на 4 студзеня візіту ў Беларусь, пераносіцца на іншыя тэрміны. Над іх канкрэтызацыяй мы актыўна працуем цяпер з амерыканскімі калегамі", - сказаў Анатоль Глаз.

Аб пераносе візіту на сваім сайце паведамляе і Дзяржаўны дэпартамент ЗША. Гэтак жа адкладаюцца візіты ва Украіну, Казахстан, Узбекістан і на Кіпр.

Рабочы візіт у Беларусь планаваўся 4 студзеня. Былі прадугледжаны перагаворы на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. Бакі планавалі абмеркаваць увесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальную бяспеку.

Паводле даных ТАСС, масавая акцыя перад амерыканскім пасольствам у Багдадзе пачалася 31 снежня ў знак пратэсту супраць зробленай за дзень да гэтага атакі ВПС ЗША на лагер шыіцкай групоўкі "Катаіб Хезбалах" у пагранічным з Сірыяй горадзе Эль-Каім. У выніку налёту загінулі 25 чалавек, не менш як 50 апалчэнцаў атрымалі раненні. Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў, што за арганізацыяй нападу на комплекс пасольства ЗША ў Багдадзе стаяць "тэрарысты і саюзнікі Ірана".

ЗША, паводе даных выдання Military Times, размясцілі 100 марскіх пехацінцаў для аховы пасольства, у небе знаходзіліся два верталёты Apache. Таксама міністр абароны ЗША Марк Эспер заявіў 31 снежня, што Вашынгтон у бліжэйшы час адправіць у сувязі з нападам на пасольства каля 750 ваеннаслужачых у рэгіён. 1 студзеня амерыканскія салдаты прымянілі слёзатачывы газ, каб разагнаць дэманстрантаў, якія, як паведамляе тэлеканал Al Arabiya, спрабавалі падпаліць дах будынка пасольства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс