Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Стд 2026

Выбарчыя камісіі Беларусі і М'янмы працуюць над пагадненнем аб супрацоўніцтве

Выбарчыя камісіі Беларусі і М'янмы працуюць над пагадненнем аб супрацоўніцтве
Фота ЦВК

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчыя камісіі Беларусі і М'янмы працуюць над пагадненнем аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ЦВК Беларусі.

Беларуская дэлегацыя прадаўжае работу па назіранні за правядзеннем парламенцкіх выбараў у М'янме. Трэці - фінальны тур галасавання - запланаваны на 25 студзеня і пройдзе ў 63 населеных пунктах.

Сёння кіраўнік дэлегацыі Вольга Чамаданава сустрэлася са старшынёй Саюзнай выбарчай камісіі М'янмы Тан Со. У ходзе размовы яна адзначыла вялікую работу па падрыхтоўцы і правядзенні выбарчага працэсу, падкрэсліўшы высокі ўзровень уключанасці грамадзян.

"Мы правялі ўжо шмат сустрэч і бачым, што людзі вельмі зацікаўлены, асабліва ў апошнім этапе выбараў. Бачым, што праведзена вялікая работа ў частцы спрашчэння выбарчай сістэмы", - сказала яна.

Бакі выказалі зацікаўленасць ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў электаральнай сферы.

Тан Со адзначыў, што выбарчыя камісіі Беларусі і М'янмы працуюць над пагадненнем аб супрацоўніцтве. Гэта будзе садзейнічаць абмену вопытам у арганізацыі і правядзенні выбарчых кампаній.

Таксама кіраўнік беларускай дэлегацыі перадала словы падтрымкі і пажаданні правядзення выбарчай кампаніі на самым высокім узроўні ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігара Карпенкі.

Раней міжнародныя наглядальнікі азнаёміліся з работай машын для падліку галасоў. Электронная сістэма галасавання (Myanmar Electronic Voting Machine), распрацаваная м'янманскімі спецыялістамі, значна спрашчае і паскарае працэс падліку галасоў.

У час знаходжання ў М'янме беларуская дэлегацыя наглядальнікаў таксама наведала офіс М'янманскага радыё і тэлебачання (MRTV), М'янманскі інстытут стратэгічных і міжнародных даследаванняў (MISIS). Сустрэлася з мэрам Янгона Бо Хтаем, які выказаў зацікаўленасць у наладжванні супрацоўніцтва з беларускай сталіцай. Ён адзначыў, што асаблівую цікавасць для ўлад Янгона выклікае арганізацыя работы па ачыстцы горада ад смецця і падтрымання ўзорнага парадку на вуліцах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі