Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2016

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алан Пію знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі. Сёння адбылася яго сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства выказаў задавальненне ўзроўнем ўзаемадзеяння Беларусі і банка за апошнія гады", - адзначылі ў прэс-службе.

Бакі абмеркавалі далейшыя крокі па актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, удзяліўшы асаблівую ўвагу пытанню падрыхтоўкі стратэгіі ЕБРР для Беларусі на 2016-2019 гады. Як паведамлялася, праект гэтай стратэгіі ЕБРР плануе апублікаваць у красавіку.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця заснаваны ў 1991 годзе з мэтай падтрымкі эканомік краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Цяпер ён працуе ў больш як 30 краінах і з'яўляецца буйным інвестарам у рэгіёне. Акрамя выдзялення сваіх сродкаў банк прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі