Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Жнв 2017

Вяртанне да пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў прапануецца абмеркаваць у Беларусі

Даклад аб ходзе прыёмнай кампаніі і падрыхтоўцы сістэмы адукацыі на новага навучальнага года15 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Вяртанне да пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў прапануецца абмеркаваць у Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Васіль Жарко па выніках рабочай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзесяць гадоў як у краіне ўведзена дзесяцібальная сістэма навучання. Шмат пытанняў па дзесяцібальнай сістэме. Гэта і часам бывае суб'ектывізм у ацэнцы. І ў нас няма нездавальняючай адзнакі. Таму што адзін бал - гэта таксама ацэнка ведаў. Раней (пры пяцібальнай сістэме. - Заўвага БЕЛТА) разумелі - адзінка, двойка - гэта нездавальняючыя адзнакі. Таму трэба вынесці на абмеркаванне грамадскасці. Можа, і вярнуцца да пяцібальнай сістэмы", - сказаў віцэ-прэм'ер.

"Каб кожны разумеў: чатыры, значыць, чатыры. Пяць, значыць - выдатнік. Няма суб'ектывізму, - прывёў прыклад Васіль Жарко. - Што такое 4 з мінусам, 4 і 4 з плюсам (па старой сістэме. - Заўвага БЕЛТА) - 6, 7, 8. Дзе мяжа паміж шасцёркай і сямёркай, сямёркай і васьмёркай?"

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што для пераводу на бюджэтную форму навучання акрамя ўдзелу ў грамадскім жыцці і іншых крытэрыяў патрэбны адзнакі як мінімум 7 балаў. "Адзін выкладчык паставіў 6, іншы - 7. Але і там чатыры, і там чатыры (па пяцібальнай сістэме. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка, выслухаўшы прапанову, падкрэсліў, што гэта пытанне, перш чым прымаць якое-небудзь рашэнне, неабходна вельмі добра абмеркаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі