Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Jun 2016

Венгрыя і Беларусь маюць намер пашыраць міжпарламенцкія кантакты

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына правяла 29 чэрвеня сустрэчы з венгерскімі парламентарыямі ў час візіту ў Венгрыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Алена Купчына сустрэлася з намеснікам старшыні Дзяржаўнага сходу Венгрыі, старшынёй групы дружбы Беларусь - Венгрыя Шандарам Лежакам. "Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва паміж парламентамі дзвюх краін, сумесныя праекты ў гуманітарнай і культурнай сферах у кантэксце запланаванага на 2017 год святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй", - растлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Адбылася і сустрэча са старшынёй камісіі па міжнародных справах Дзяржаўнага сходу Венгрыі Жолтам Неметам. Тэмай сустрэчы стала пашырэнне беларуска-венгерскіх міжпарламенцкіх кантактаў на шматбаковых пляцоўках, у тым ліку парламенцкага вымярэння Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, дзе ў 2017 годзе Беларусь будзе старшынёй. "Асобная ўвага была ўдзелена перспектывам наладжвання канструктыўнага дыялогу з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы і Еўрапарламентам. Бакі абмеркавалі вынікі візіту венгерскай парламенцкай дэлегацыі на чале з Жолтам Неметам у Беларусь, які прайшоў у канцы красавіка 2016 года", - дадалі ў МЗС.

Намеснік міністра замежных страў таксама азнаёміла венгерскіх парламентарыяў з тым, як ідзе падрыхтоўка да выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі