Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Май 2020

Відэаканферэнцыя ўніверсітэтаў СНД аб уплыве COVID-19 на нацыянальныя эканомікі пройдзе 26 мая

Відэаканферэнцыя ўніверсітэтаў СНД аб уплыве COVID-19 на нацыянальныя эканомікі пройдзе 26 мая
Фота з архiва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная відэаканферэнцыя ўніверсітэтаў краін СНД, прысвечаная ўплыву пандэміі COVID-19 на нацыянальныя эканомікі краін Садружнасці, пройдзе 26 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, негатыўныя наступствы пандэміі адчуюць на сабе 2,7 млрд з 3,3 млрд працаздольнага насельніцтва па ўсім свеце, што эквівалентна 81 працэнту рабочай сілы. Сусветная турысцкая арганізацыя па горшым сцэнарыі ацэньвае спад турызму да 78 працэнтаў у 2020 годзе, што можа прывесці да страты ад 850 млн да 1,1 млрд міжнародных турыстычных прыбыццяў, зніжэння да $1,2 трлн экспартнай выручкі ад турызму нацыянальных эканомік. Паводле даных Сусветнай гандлёвай арганізацыі, у 2020 годзе аб'ём сусветнага гандлю можа скараціцца на трэць, а прамыя замежныя інвестыцыі - на 40 працэнтаў.

"COVID-19 адмоўна ўплывае на дзелавую актыўнасць нацыянальных эканомік і павышае напружанасць на сусветным рынку. А ў перспектыве можа істотна аслабіць вытворчы патэнцыял глабальнай эканомікі ў выніку закрыцця прадпрыемстваў, кампаній і павелічэння колькасці беспрацоўных. У сувязі з гэтым вялікае значэнне набывае супрацоўніцтва краін СНД у барацьбе з негатыўнымі наступствамі каранавіруснай інфекцыі. Эканомікі гэтых краін вельмі залежаць адна ад адной, маюць цесныя кааперацыйныя, інвестыцыйныя і міграцыйныя сувязі. Такім чынам, краіны СНД толькі разам могуць паспяхова вырашаць узнікаючыя беспрэцэдэнтныя складанасці. Для гэтага неабходна шырэй выкарыстоўваць існуючыя магчымасці, маніторынг і абмен аператыўнай інфармацыяй па эпідсітуацыі, аказваць узаемнае кансультатыўнае і практычнае садзейнічанне ў барацьбе з COVID-19", - адзначылі арганізатары.

Відэаканферэнцыя ў такім фармаце праводзіцца ўпершыню. "Яна будзе вельмі актуальнай і з пункту гледжання выбранай праблемы, і з пазіцыі фармату правядзення, а таксама складу ўдзельнікаў з 9 краін СНД, якія прадстаўляюць вядучыя ВНУ сваіх краін. Мы спадзяёмся, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца рэгулярна, рады яе ўдзельнікаў папоўняцца і будзе створана пляцоўка для абмеркавання актуальных пытанняў па ўсіх напрамках навукі і адукацыі ў СНД", - дадалі арганізатары.

Арганізатары форуму - Ташкенцкі дзяржаўны ўніверсітэт усходазнаўства, Інстытут краін Азіі і Афрыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта М.В.Ламаносава, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, Малдаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі, Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт і Ошскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі