Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2016

Варыянт павышэння пенсійнага ўзросту на тры гады прызнаны на нарадзе ў Прэзідэнта самым прымальным

25 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Варыянт павышэння пенсійнага ўзросту да 58 гадоў у жанчын і 63 гадоў у мужчын прызнаны на нарадзе ў Прэзідэнта самым прымальным. Аб гэтым паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар'яна Шчоткіна па выніках нарады па пытаннях удасканалення пенсійнай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, эканамічна больш выгадны варыянт, калі жанчыны выходзяць на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны - у 63 гады. Варыянт жа выхаду на пенсію ў 58 і 63 гады адпаведна для жанчын і мужчын з'яўляецца больш мяккім і ўлічвае нагрузку жанчын. Міністр звярнула ўвагу на тое, што на жанчынах вялікая нагрузка дома, акрамя таго, па выніках статыстыкі, яны даўжэй працуюць.

"Але недзе літаральна на пачатку абмеркавання гэтых варыянтаў, калі эканамічны блок стаў даказваць больш рацыянальныя падыходы з пункту гледжання эканомікі, Прэзідэнт прыняў валявое рашэнне і сказаў, што іншыя варыянты проста не будуць разглядацца. Так, нашы жанчыны сёння маюць патрэбу ў падтрымцы, і мы яе будзем аказваць. Таму варыянт, які прызнаны самым прымальным сёння на нарадзе і па выніках абмеркавання, - гэта паступовае павышэнне, з крокам па паўгода, пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, пенсійнага ўзросту, жанчынам - да 58, мужчынам - да 63 гадоў", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Нагадаем, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе заявіў, што на наступным тыдні мае намер падпісаць дакументы, якія датычацца ўдасканалення ў краіне пенсійнай сістэмы.

"Сёння мы павінны выйсці на рашэнне гэтай праблемы, каб, як і па ЖКП, так і па гэтым пытанні, паставіць кропку, і на будучым тыдні Прэзідэнт падпісаў адпаведныя дакументы, прыняўшы рашэнне па гэтых пытаннях", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі