25 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Комплекс "Арэшнік" знаходзіцца ўжо ў дарозе ў Беларусь. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў на палях Глабальнага атамнага форуму ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Журналісты ўдакладнілі ў кіраўніка дзяржавы, ці даехаў да Беларусі "Арэшнік". "Ужо ў дарозе. Усё будзе нармальна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася раней, прэзідэнты Беларусі і Расіі ў час сустрэчы на Валааме 1 жніўня пацвердзілі планы па пастаўцы ракетнага комплексу "Арэшнік" у Беларусь да канца года. Тады ж было заяўлена аб тым, што беларускія і расійскія ваенныя спецыялісты выбралі месца для будучых пазіцый.