Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2019

Устаноўлены юбілейны медаль "115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі"

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены юбілейны медаль "115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі". Адпаведны ўказ нумар 162 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Цяпер Федэрацыя прафсаюзаў аб'ядноўвае звыш 4 млн працоўных. Арганізацыя выступіла з ініцыятывай аб устанаўленні юбілейнага медаля да 115-годдзя прафсаюзнага руху.

Гэтай узнагародай плануецца заахвочваць прафсаюзны актыў, ветэранаў працы, лепшых прадстаўнікоў прафесій.

Медаль вырабляецца з металу серабрыстага колеру. На яго правым баку размешчана выява скульптурнай кампазіцыі ў выглядзе фігур рабочага і сялянкі, паміж якімі шчыт з надпісам "Слава працы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі