Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Jun 2021

"Уральскія авіялініі" пачалі лятаць з Екацярынбурга ў Мінск


Фота samolety.org

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Уральскія авіялініі" пачалі выконваць рэгулярны штотыднёвы рэйс па маршруце Екацярынбург - Мінск - Екацярынбург, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

"Сёння ноччу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэлі першы рэгулярны рэйс з Екацярынбурга расійскай авіякампаніі "Уральскія авіялініі", - гаворыцца ў паведамленні.

Авіякампанія будзе выконваць палёты па серадах. Вылет з Екацярынбурга - у 00.45, прыбыццё ў 2.05, час у палёце - 3 гадзіны 20 хвілін. Рэйс назад адпраўляецца з Мінска ў 3.05, прылёт - у 8.15, час у палёце - 3 гадзіны 10 хвілін.

З пачатку мая з Мінска ў Екацярынбург і назад лятае авіякампанія "Белавія". Частата пералётаў - таксама раз на тыдзень. Такім чынам, з пачатку лета па гэтым маршруце лятаюць два авіяперавозчыкі.

"Уральскія авіялініі" - расійская пасажырская авіякампанія, якая займаецца рэгулярнымі і чартарнымі ўнутранымі і міжнароднымі перавозкамі. Штаб-кватэра размешчана ў Екацярынбургу. Парк паветраных суднаў авіякампаніі складаецца з самалётаў сямейства А320 канцэрна Airbus.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі