Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2016

Урад Беларусі разлічвае выйсці на эканамічны рост у ІІ паўгоддзі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад разлічвае выйсці на эканамічны рост у другім паўгоддзі, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўмовах, што дынамічна мяняюцца, эканамічная палітыка ўрада будзе гібкай, адаптыўнай да знешніх змяненняў. Эфект ад прынятых ужо мер дасць магчымасць, паводле нашых ацэнак, у другім паўгоддзі бягучага года выйсці з адмоўнага трэнду эканамічнага развіцця", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Ён выказаў упэўненасць, што на традыцыйных сустрэчах урада і парламентарыяў будзе прадоўжаны канструктыўны дыялог па вызначэнні шляхоў вырашэння праблемных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Васіль Мацюшэўскі падкрэсліў, што простых рашэнняў, якія даюць імгненны рост эканомікі, сёння няма. "Ідзе звычайная карпатлівая работа па вырашэнні праблемных пытанняў. У першую чаргу на парадку дня стаяць пытанні росту рэзультатыўнасці выкарыстання існуючых рэсурсаў, зніжэння затрат, павышэння эфектыўнасці функцыянавання прадпрыемстваў і галін", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі