Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2026

Унікальная і па-сапраўднаму народная цырымонія. Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды ў ААТ "Савушкін прадукт"

Унікальная і па-сапраўднаму народная цырымонія. Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды ў ААТ

31 ліпеня, Бяроза /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у ААТ "Савушкін прадукт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяперашнюю цырымонію ўручэння дзяржаўных узнагарод можна назваць унікальнай і па-сапраўднаму народнай: яна праходзіць не ў Палацы Незалежнасці, а непасрэдна на вытворчасці. "Я ўпершыню такога ўзроўню дзяржаўныя ўзнагароды ўручаю ў працоўным калектыве. Прапанавалі - я згадзіўся", - сказаў ён.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на надвор'е, якое выдалася па-сапраўднаму гарачым. "Калі вельмі горача, то я не вінаваты, а губернатар, які прасіў: "Дайце мне сонца". На табе сонца: я два дні ў Брэсцкай вобласці - горача. Цяпер просіць ужо, каб халаднавата было", - пажартаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Адна з буйнейшых малочных кампаній не толькі Брэстчыны, але і ўсёй нашай краіны - "Савушкін прадукт" - удастоена ордэна Працоўнай Славы. Рэдкі выпадак. А чатыры яе лепшыя супрацоўнікі - медаля "За працоўныя заслугі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Гэтыя ўзнагароды - прызнанне заслуг кожнага з амаль 10 тыс. працаўнікоў усіх вашых вытворчых кампаній, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, філіялаў, гандлёвых дамоў. Ад Брэста да Масквы, Алматы і нават геаграфічна далёкага кітайскага Даляня".

Прэзідэнт адзначыў, што ў многім дзякуючы калектыву "Савушкіна прадукту" натуральныя, карысныя, смачныя беларускія малако, сыры, масла, ёгурты, марожанае любяць дарослыя і дзеці дзясяткаў краін. "Пра Беларусь ідзе слава як пра краіну зялёных лясоў, блакітных азёр, бязмежных збожжавых, бульбяных, ільняных, рапсавых, грэцкіх палёў. І малочных рэк. Усё гэта нацыянальнае багацце створана рукамі нашых працавітых людзей - прыкладна такіх, як вы", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў "Савушкіна прадукту" яшчэ нямала дасягненняў. "А значыць, разам з ім будзе мацнець і Брэсцкая вобласць, і ўся Беларусь. Не дарэмна ж вы наш першы рэгіён - гэта губернатар ваш так гаворыць. Бачу, вы таксама з гэтым згодны, - заўважыў кіраўнік дзяржавы, пачуўшы станоўчыя апладысменты. - Становішча абавязвае быць прыкладам для іншых".

Як паведамлялася раней, указам кіраўніка дзяржавы ААТ "Савушкін прадукт" было ўзнагароджана ордэнам Працоўнай Славы за значны ўклад у развіццё перапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і вытворчасць прадукцыі высокай якасці. Дзяржузнагарод удастоены чатыры работнікі вытворчых пляцовак прадпрыемства.

Да цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод Прэзідэнт пабываў на полі азімай пшаніцы СУП "Савушкін-Прамень", ад якога ў яго засталося прыемнае ўражанне. "Добра вы ўсё робіце, усвядомлена. Але я зноў пераканаўся, што ў аснове ўсяго гэтага ляжыць дысцыпліна, перш за ўсё тэхналагічная, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ёсць дысцыпліна - ёсць вынік. Няма дысцыпліны - выніку не будзе, колькі грошай ні ўкладвай".

Гаворачы аб старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятру Пархомчыку, ён прызнаўся, што спецыяльна накіроўваў прамыслоўца кіраваць вобласцю, дзе пераважае аграрны сектар. "Бачу, аддача ёсць. Яго ўсё роўна цягне ў прэс-падборшчыкі, машыны па ўнясенні даламітавай мукі і вапнаванні глеб. І ён палюбіў сельскую гаспадарку. Я на гэта разлічваў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на вытворчую пляцоўку "Савушкіна прадукту" ў Бярозе, якая пасля маштабнай мадэрнізацыі стала буйнейшай у краіне па выпуску сыроў. "Вы таксама актыўна расцяце ў іншых рэгіёнах - Оршы і Полацку. Мы будзем падтрымліваць і дапамагаць", - запэўніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі