Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Nov 2017

Удзельнікі ініцыятывы "16+1" могуць унесці важны ўклад у рэалізацыю новага Хельсінкскага працэсу - Кабякоў

27 лістапада, Будапешт /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі фармату "16+1", што аб'ядноўвае краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітай, могуць унесці важны ўклад у рэалізацыю ініцыятывы новага Хельсінкскага працэсу. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў Будапешце на саміце кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ў фармаце "16+1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі бок надае асаблівае значэнне неабходнасці развіцця дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва. Беларусь у якасці краіны-наглядальніка ўдзельнічае ў мерапрыемствах Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі. Для нас відавочна, што еўрапейскім краінам таксама неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу абнаўленню агульнаеўрапейскага дыялогу ў сферы бяспекі. Менавіта таму Беларусь выступіла з ініцыятывай арганізацыі новага Хельсінкскага працэсу для вызначэння агульных, задавольваючых усіх прынцыпаў і мэт, накіраваных на ўмацаванне даверу", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

У рамках такога шырокага дыялогу краіны-ўдзельніцы і наглядальнікі фармату "16+1" маглі б унесці свой важны ўклад у пераадоленне існуючых супярэчнасцей ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі, выпрацаваць узаемапрымальныя прынцыпы і напрамкі супрацоўніцтва, лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Важным напрамкам міжнароднага ўзаемадзеяння Беларусь лічыць развіццё супрацоўніцтва ў рамках Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Чарговая сустрэча кіраўнікоў урадаў краін ЦЕІ пройдзе 12 снежня ў Мінску. "Мы прапанавалі нашым партнёрам па ЦЕІ абмеркаваць надзённыя праблемы. Перш за ўсё гэта патрэбнасць у сумяшчальнасці, злучальнасці нашых краін. Нараўне з развіццём транспартнай і лагістычнай інфраструктуры пад гэтымі паняццямі мы разумеем гарманізацыю стандартаў і мытных працэдур, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій для спрашчэння гандлю і развіцця трансгранічных паслуг", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі