Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Mar 2020

У Нідэрландах расце цікавасць да развіцця адносін з Беларуссю - дыпламат

У Нідэрландах расце цікавасць да развіцця адносін з Беларуссю - дыпламат
У час сустрэчы. Фота МЗС

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нідэрландах расце цікавасць да развіцця адносін з Беларуссю. Аб гэтым заявіў часовы павераны ў справах Нідэрландаў у Беларусі, кіраўнік аддзялення пасольства Нідэрландаў у Мінску Хенрыкус Іаханес ван Оастэрхоўт на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламаты абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Нідэрландаў у галіне шматбаковай дыпламатыі і па гуманітарнай лініі. Намеснік міністра выказаў удзячнасць за ажыццяўленне ў Беларусі нідэрландскіх гуманітарных праектаў, у тым ліку па павышэнні кваліфікацыі і абмене вопытам прафесіяналаў у галіне медыцыны і аздараўленні беларускіх дзяцей у Нідэрландах.

"Часовы павераны звярнуў увагу на значны рост апошнім часам цікавасці і ўвагі да развіцця адносін з Беларуссю", - расказалі ў міністэрстве.

Субяседнікі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у разглядзе магчымасці ініцыявання праектнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі па садзейнічанні дасягненню мэт устойлівага развіцця. Андрэй Дапкюнас адзначыў асаблівую актуальнасць такога кроку ў кантэксце чаканага прыняцця Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года.

Намеснік міністра і часовы павераны абмяняліся меркаваннямі аб іншых магчымых шляхах пашырэння комплекснага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў галіне ўстойлівай энергетыкі, бізнесу і культурных абменаў, дамовіліся аб узаемных першачарговых кроках у гэтым напрамку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі