19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з дэлегацыяй ЗША на чале са спецпасланнікам Джонам Коўлам закрануў тэму так званых палітзняволеных, якая таксама з'яўляецца часткай парадку дня беларуска-амерыканскіх перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Куды ж мы дзенемся ад праблемы, якую Крыс (адзін з перагаворшчыкаў з амерыканскага боку - намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт. - Заўвага БЕЛТА) вельмі кантралюе. Так званыя палітзняволеныя. Хоць я пастаянна схіляю вас да таго, што ў нас няма палітычных артыкулаў і ніякіх палітзняволеных у нас няма. Ёсць правапарушальнікі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Але мы з вамі абмяркоўвалі завочна гэту праблему, у перапісках. Думаю, што ў асноўным мы прыйшлі да пэўнага меркавання. І беларускі бок гатовы прытрымлівацца нашых з вамі дамоўленасцей. Думаю, што асаблівых тут праблем не будзе. Як і па іншых пытаннях нашага парадку дня", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.