28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 115 ад 10 кастрычніка 2025 года вызначаны пералік прафесій (пасад служачых), на якія прыцягваюцца замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы, на 2026 год згодна з дадаткам.
У пералік уключана 29 прафесій рабочых, такіх як вадзіцель аўтамабіля, жывёлавод, бетоншчык, муляр, маляр, манцёр пуці, агароднік і іншыя, а таксама 18 пасад служачых. У пераліку - аграном, акушэрка, ветэрынарны ўрач, заатэхнік і інш.
Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.