Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Oct 2017

У Беларусі распрацоўваецца стратэгія развіцця навукі і тэхналогій да 2040 года

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваецца стратэгія "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Праект дакумента разглядаецца сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект стратэгіі распрацаваны пры падрыхтоўцы да правядзення II З'езда вучоных Беларусі. Яе распрацоўка стане адным з ключавых мерапрыемстваў Года навукі.

Паводле задумы Нацыянальнай акадэміі навук, стратэгія павінна стаць дакументам, які вызначыць асноўныя прыярытэты навукова-тэхналагічнага развіцця Беларусі на доўгатэрміновую перспектыву. Чаканыя рэзультаты рэалізацыі стратэгіі павінны быць дасягнуты з дапамогай прапанаваных у ёй інструментаў стымулявання навукова-тэхналагічнага развіцця, удасканалення дзяржаўнага кіравання навуковай сферай пры адпаведным фінансавым забеспячэнні.

Пры распрацоўцы праекта стратэгіі НАН улічаны заўвагі і прапановы, што паступілі ад Савета Рэспублікі, Адміністрацыі Прэзідэнта, органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўстаноў і арганізацый акадэмічнай, галіновай навукі і ВНУ.

"Стратэгія "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" будзе базавым дакументам для распрацоўкі праграм па навукова-тэхнічным развіцці, прагнозных дакументаў на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву, таму папрашу ўсіх уважліва да яго паставіцца. Гэта не нейкая абстракцыя або вельмі аддаленая перспектыва. Разглядаемае сёння пытанне звышактуальна", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Як растлумачыў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, такія стратэгіі ёсць у многіх краінах. Пры падрыхтоўцы праекта дакумента "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" НАН вывучыла і абагульніла лепшы сусветны вопыт. Ён звярнуў увагу, што навука развіваецца хуткімі тэмпамі, з'яўляюцца новыя распрацоўкі ў сферы IT, штучнага інтэлекту, робататэхнікі і г.д. "Вядома, наша краіна не павінна ў гэтым плане адставаць. У нас ёсць добры патэнцыял, высокакваліфікаваныя кадры для развіцця навукі", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

У стратэгіі прапануецца абазначыць мерапрыемствы для трох этапаў - 2018-2020 гады, 2020-2030, 2030-2040. У дакуменце будуць прапісаны арыенціры і індыкатары развіцця для кожнага з іх. Плануецца, што фінансаванне навукі будзе павялічвацца. Адным з важных мерапрыемстваў стане падрыхтоўка да новай прамысловай рэвалюцыі, або "Індустрыі 4.0", як яе яшчэ называюць. Яна грунтуецца на інфарматызацыі і лачбавай эканоміцы, аднак пры ўкараненні новых тэхналогій трэба будзе ўлічыць спецыфіку беларускай вытворчасці, а таксама яе спецыялізацыю, звярнуў увагу старшыня Прэзідыума НАН.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі