17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным накіравалася ў Маскву з рабочым візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Прэм'ер-міністр 18 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў ШАС.
Традыцыйна пасяджэнне пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.
Беларусь шмат гадоў ішла да ўступлення ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва: удзельнічала ў ШАС з 2010 года ў статусе партнёра па дыялогу і з 2015 года - у статусе наглядальніка. У ліпені 2024 года наша краіна стала паўнапраўным членам арганізацыі.