Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Сак 2016

ЦВК Беларусі ўстанавіў сярэднюю колькасць выбаршчыкаў у акругах на парламенцкіх выбарах

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам устанавіў сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове нумар 5 ад 24 сакавіка 2016 года, размешчанай на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Такім чынам, сярэдняя колькасць па маючых адбыцца выбарах складзе 63 715 выбаршчыкаў.

"Цэнтральная камісія ўстанаўлівае сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў не пазней за пяць месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання, зыходзячы з ліку выбаршчыкаў пры правядзенні апошніх выбараў", - адзначаецца ў тлумачэнні да дакумента.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў намечаны на верасень 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі