Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2015

ЦВК Беларусі на выбарах Прэзідэнта плануе ўкараніць сістэму галасавання інвалідаў па зроку

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта плануе ўкараніць сістэму галасавання інвалідаў па зроку. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вывучаем пытанне, як дапамагчы асобам, якія не могуць самастойна прагаласаваць. У прыватнасці, разам з таварыствам сляпых мы прапрацоўваем праект арганізацыі галасавання грамадзян, якія не бачаць або бачаць дрэнна", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Для такіх грамадзян будуць заказаны спецыяльныя трафарэты, у якія і будуць устаўляцца бюлетэні. "Яны змогуць з дапамогай гэтага трафарэта самастойна зайсці ў кабіну для галасавання і прагаласаваць. Будуць выраблены спецыяльныя агітацыйныя дакументы па азбуцы Брайля, каб тыя, хто валодае гэтай азбукай, змаглі іх вывучыць", - расказала старшыня ЦВК. Акрамя таго, для людзей са слабым зрокам будзе адаптаваны сайт Цэнтрвыбаркама. "Такім чынам, як бачыце, Беларусь увайшла ў агульны сусветны трэнд аказання садзейнічання грамадзянам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі", - заўважыла яна.

На пытанне аб асаблівасцях маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў Лідзія Ярмошына адказала, што галоўная асаблівасць - хто будзе ўдзельнічаць у выбарах на правах кандыдата або, прынамсі, заявіцца як прэтэндэнт. Наконт новаўвядзенняў яна адзначыла, што ў кандыдатаў павялічыўся асабісты фонд, яны атрымаюць магчымасць яго сфарміраваць ужо з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (гэта значыць яшчэ да свайго кандыдацтва) і змогуць фінансаваць работу сваёй ініцыятыўнай групы. "Дзяржава не будзе выдаваць сродкі на выраб перадвыбарнай агітацыйнай прадукцыі, затое паклапоціцца аб тым, каб у кожнага выбаршчыка была такая інфармацыйная прадукцыя ў паштовай скрыні", - рэзюмавала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі