Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Sep 2017

Сустрэча кіраўнікоў МЗС краін АДКБ прайшла пад старшынствам Макея на палях 72-й сесіі Генасамблеі ААН

21 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. На палях 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 20 верасня пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У сустрэчы таксама прыняў удзел генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністры замежных спраў абмеркавалі пытанні каардынацыі ўзаемадзеяння па міжнародным парадку дня, у тым ліку ў ходзе работы 72-й сесіі Генасамблеі ААН. Па выніках сустрэчы міністры падпісалі тры сумесныя заявы: "Аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму", "Аб забеспячэнні ўсёабдымнай стабільнасці ў свеце" і "Аб становішчы ў Афганістане і пагрозе ўзмацнення пазіцый міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый у паўночных правінцыях краіны".

У гэты ж дзень Уладзімір Макей выступіў на сустрэчы міністраў замежных спраў краін - удзельніц Руху недалучэння, якая адбылася ў штаб-кватэры ААН. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі палітыку аднабаковых прымусовых мер і шляхі яе пераадолення. Міністр замежных спраў Беларусі прадставіў пазіцыю краіны аб недапушчальнасці ў міжнародных адносінах палітыкі аднабаковых прымусовых мер, якія парушаюць нормы і прынцыпы міжнароднага права. Па выніках сустрэчы была прынята сумесная заява.

У рамках мерапрыемстваў сегмента высокага ўзроўню 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Уладзімір Макей таксама прыняў удзел у канферэнцыі ў падтрымку Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ). Міністр выказаў поўную падтрымку міжнародным намаганням па забароне ядзерных выпрабаванняў і ў галіне ядзернага нераспаўсюджвання і раззбраення. Па выніках мерапрыемства была прынята дэкларацыя, якая прадугледжвае ўзмацненне і пашырэнне міжнародных намаганняў у мэтах хутчэйшага ўступлення ДУЗЯВ у сілу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі