Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Mar 2018

Супрацоўніцтва Беларусі і Аргенціны ў палітычнай сферы абмеркавана ў Буэнас-Айрэсе

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Аргенціны ў палітычнай сферы абмеркавана на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў у Буэнас-Айрэсе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, аргенцінскую - намеснік міністра замежных спраў Даніэль Раймондзі.

У час кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы палітычнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага ўдзелена пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей і развіццю дагаворна-прававой базы.

Па выніках кансультацый быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аргенціны па пытаннях двухбаковых кансультацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі