Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2017

Створаны аргкамітэт для правядзення ў Мінску кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 10 красавiка 2017 года нумар 126р створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення ў 2018 годзе ў Мінску 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, намеснікам - старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. У склад аргкамітэта таксама ўвайшлі кіраўнікі шэрага міністэрстваў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Мінскага абласнога і Мінскага гарадскога выканкамаў, ААТ "Пеленг", Мінскага аэраклуба ДТСААФ. Таксама ў складзе аргкамітэта - прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі Уладзімір Кавалёнак.

Распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў аргкамітэту даручана да 15 мая 2017 года.

Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў адбудзецца ў Беларусі ў верасні 2018 года. Як чакаецца, на мерапрыемства прыбудуць дэлегаты больш як з 30 краін. Кангрэс штогод збірае выдатных касманаўтаў і астранаўтаў, прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў, нацыянальных касмічных агенцтваў.

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў і астранаўтаў з многіх краін. Створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі