Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Mar 2016

Старшыня парламента Эквадора ў сакавіку наведае Беларусь

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі (парламента) Эквадора Габрыэлай Алехандрай Рывадэнэйра Бурбана ў сакавіку плануе наведаць Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Важнасць плануемага афіцыйнага візіту адзначалася 3 сакавіка на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Эквадора. "Бакі выказалі ўпэўненасць, што маючая адбыцца ў Мінску сустрэча надасць новы імпульс развіццю беларуска-эквадорскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння ў двух- і шматбаковым фармаце, адкрые новыя магчымасці для пашырэння эканамічнага, навукова-тэхнічнага і адукацыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Эквадора", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Габрыэла Рывадэнэйра інфармавала кіраўніка беларускай дыпмісіі аб заснаванні ў бліжэйшыя дні ў Нацыянальнай асамблеі групы дружбы "Эквадор - Беларусь".

На сустрэчы абмяркоўваліся стан і перспектывы далейшага ўмацавання палітычнага дыялогу, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі