Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Май 2015

Старшыня КНР адзначае ў Беларусі палітычную стабільнасць і паступальнае развіццё эканомікі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначае ў Беларусі палітычную стабільнасць і паступальнае развіццё эканомікі. Аб гэтым гаворыцца ў яго артыкуле, апублікаваным у сённяшнім нумары газеты "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"У Беларусі адзначаецца палітычная стабільнасць, паступальнае развіццё эканомікі, сацыяльная стабільнасць. На нашых вачах адбываецца паляпшэнне дабрабыту народа і ўмацаванне міжнародных пазіцый краіны. Пад старшынствам Прэзідэнта Лукашэнкі працавіты і мудры беларускі народ дабіваецца ўсё новых і новых поспехаў у вялікай справе дзяржаўнага будаўніцтва. Як шчыры сябра беларускага народа я ад усёй душы радуюся гэтаму", - адзначыў старшыня КНР.

Паводле яго слоў, за 23 гады пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю назіраецца значны прагрэс. Наладжана ўзаемадзеянне ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, распрацавана пяцігадовая праграма развіцця кітайска-беларускіх адносін, створаны міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве. "З кожным днём умацоўваецца палітычнае ўзаемадавер'е, узаемная падтрымка, супрацоўніцтва ў многіх сферах хутка развіваецца. Паспяховая кааперацыя дае падставы сцвярджаць, што Кітай і Беларусь могуць называцца сапраўднымі сябрамі і надзейнымі партнёрамі. Кітай ужо стаў буйным гандлёвым партнёрам Беларусі ў АТР. Прычым двухбаковы тавараабарот пастаянна расце. Прыкладам таго было яго павелічэнне на 27,3 працэнта ў мінулым годзе, нягледзячы на далёка неадназначную сітуацыю глабальнай эканомікі", - заўважыў Сі Цзіньпін.

Ён перакананы, што Беларусь па буйных сумесных праектах з Кітаем па праву можна лічыць адным з самых важных партнёраў краіны ў еўразійскім рэгіёне. Сумесная рэалізацыя ажыццяўляецца ў дзясятках буйных праектаў у сферах камунікацыі, транспарту, энергетыкі і інфраструктурнага будаўніцтва. "Першыя вынікі сацыяльна-эканамічнага значэння ўжо відаць, - сказаў старшыня КНР. Гэта перш за ўсё эксплуатацыя завода па зборцы кітайскіх аўтамабіляў Geely, будаўніцтва ў Мінску гасцініцы "Пекін", паспяховая рэканструкцыя мінскіх ЦЭЦ-2, ЦЭЦ-5. Акрамя таго, гэта стварэнне трох ліній па вытворчасці цэменту, сучасныя электравозы з Кітая, істотны прарыў рэалізацыі праекта індустрыяльнага парка, які ўвасабляе агульную мару "аб развіцці і ўздыме сваіх краін".

У сваім артыкуле Сі Цзіньпін таксама закрануў тэму Другой сусветнай вайны і, у прыватнасці, адзначыў: "Нашы народы ўмеюць цаніць дружбу, даражыць баявым брацтвам, змацаваным крывёй, пралітай у сусветнай антыфашысцкай вайне".

Кітайскі лідар лічыць, што неабходна прыкладаць намаганні і да ўмацавання ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, разам ахоўваць вынікі Другой сусветнай вайны і справядлівасць у сусветнай палітыцы. "Народы Кітая і Беларусі, якія панеслі вялікія страты ў Другой сусветнай вайне, будуць непахісна абараняць крывёй аплачаныя вынікі вайны. Кітай і Беларусь у якасці краін - заснавальніц ААН будуць узмацняць каардынацыю і ўзаемадзеянне ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях, садзейнічаючы разіццю міжнароднага парадку ў больш справядлівым і рацыянальным напрамку", - падкрэсліў ён.

Беларусь-Кітай: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі