Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Стд 2026

Стала вядома, дзе плануе прадоўжыць работу Наталля Паўлючэнка, якая ўзначальвала Мінпрацы і сацабароны

Стала вядома, дзе плануе прадоўжыць работу Наталля Паўлючэнка, якая ўзначальвала Мінпрацы і сацабароны
Наталля Паўлючэнка. Фота з архiва

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мяркуецца, што Наталля Паўлючэнка, якая да гэтага часу ўзначальвала Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, пяройдзе на парламенцкую работу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час назначэння новага міністра - Андрэя Лабовіча - Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога наконт далейшай работы ранейшага міністра працы і сацыяльнай абароны.

Дзмітрый Крутой далажыў, што кандыдатура Наталлі Паўлючэнка прапануецца ў парламент для работы старшынёй адпаведнай камісіі па сацыяльных пытаннях.

"Год жанчын. Жанчын крыўдзіць ні ў якім разе нельга. Таму... Яна ж згодна працаваць у парламенце?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

"Вядома, вядома", - пацвердзіў Дзмітрый Крутой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі