9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА /. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі і Шры-Ланцы па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько 9 кастрычніка сустрэўся з міністрам замежных спраў Шры-Ланкі Віджытам Хератам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны парадак дня супрацоўніцтва напярэдадні святкавання 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Былі закрануты пытанні спрашчэння візавага рэжыму і чаканага станоўчага эфекту ад адкрыцця прамога авіярэйса паміж Беларуссю і Шры-Ланкой.
Ланкійскі бок выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі беларускіх інвестпраектаў на тэрыторыі краіны і пашырэнні напрамкаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Каломба.